Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  ЗША перадалі Радзе Бясьпекі ААН праэкт рэзалюцыі па Іраку


Сёньня Злучаныя Штаты Амэрыкі прапанавалі Радзе бясьпекі ААН праэкт рэзалюцыі, якая б дазволіла ЗША і Вялікай Брытаніі кіраваць Іракам прынамсі на працягу году супольна з часовым ірацкім урадам. Гэтаксама прапаноўваецца, каб Рада Бясьпекі адмяніла ранейшую рэзалюцыю аб кантраляваньні ААН рэалізацыі ірацкай нафты. Згодна з прапановай ЗША прыбыткі ад продажу ірацкай нафты пойдуць у фонд рэканструкцыі Іраку, у якім будзе кансультатыўнае кіраваньне з удзелам ААН, Усясьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду. Паводле амэрыканскага прадстаўніка, у дакумэнце прадугледжаная “канструктыўная роля” ААН у Іраку. Аднак пошукамі зброі масавага зьнішчэньня будуць займацца амэрыканскія адмыслоўцы, а не інспэктары ААН. Французскі міністар замежных справаў сёньня выказаўся за то, каб ААН адыгрывала “цэнтральную ролю” у рэканструкцыі Іраку. У блізкім часе Пэнтагон мае намер даслаць ў Ірак да дзьвух тысячаў экспэртаў. Францыя й Нямеччына, якія маюць права вета ў Радзе Бясьпекі, мяркуюць, што перш чым зьняць санкцыі, інспэктары ААН мусяць падцьвердзіць, што Ірак ня мае зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG