АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты сёньня плянуюць унесьцi на разгляд Рады бясьпекi ААН рэзалюцыю, якая зьняла б эканамiчныя санкцыi зь Іраку.
Амбасадар ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ заявiў учора, што рэзалюцыя прадугледжвае “канструктыўную ролю” ў Іраку для адмысловага каардынатара ААН. Нэграпонтэ, аднак, дадаў, што Злучаныя Штаты ня бачаць ролi для збройных iнспэктараў ААН у Іраку, а будуць самi працягваць iнспэкцыi. Расея i Францыя жадаюць, каб iнспэктары ААН засьведчылi адсутнасьць зброi масавага зьнiшчэньня ў Іраку перш чым будуць зьнятыя санкцыi.
Дыпляматы ў Радзе бясьпекi ААН кажуць, што, паводле прапановаў ЗША, паступова будзе завершаная праграма “нафта ў абмен на харчы”, якая цяпер забясьпечвае харчаваньнем 96 адсоткаў iрацкага насельнiцтва. Парапануецца, каб прыбыткi ад продажу iрацкай нафты iшлi ў адмысловы фонд рэканструкцыi, якiм бы кiравала рада, складзеная з прадстаўнiкоў ААН, Усясьветнага банку i Мiжнароднага валютнага фонду. Рада бясьпекi да 3 чэрвеня надзялiла правам кiраваньня праграмай “нафта ў абмен на харчы” генэральнага сакратара ААН Кофi Анана.