Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:01 ]  Нямеччына, Польшча i Францыя абмяркуюць становiшча ў Іраку.


УРОЦЛАЎ (ПОЛЬШЧА). Кiраўнiкi Нямеччыны, Польшчы i Францыi сустракаюцца сёньня, каб абмеркаваць пасьляваеннае становiшча ў Іраку. Нямеччына i Францыя выступалi супраць вайны ў Іраку, у той час як Польшча была адным з найбольш актыўных саюзьнiкаў ЗША i даслала 200 сваiх вайскоўцаў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях. Злучаныя Штаты прапанавалi, каб Польшча на пераходным пэрыяд узяла пад кантроль адзiн з сэктараў Іраку. Мiнiстар абароны Польшчы Ежы Шмайдзiнскi запрасiў Нямеччыну даслаць свае войскi для ўдзелу ў стабiлiзацыйнай мiсii. Нямецкi мiнiстар абароны Пэтэр Штрук заявiў аб немагчымасьцi ўдзелу ў сiлах пад польскiм камандаваньнем, але ня выключыў удзелу ў межах мандату ААН.
XS
SM
MD
LG