ТАЛІН. Амбасадар Эстоніі ў Фінляндыі заклікае фінаў адмовіцца ў дачыненьнях з эстонцамі ад ўласьцівай ім “пазыцыі старэйшага брату”. Гэтая прапанова была выкладзеная ў адмысловым Мэмарандуме з рэкамендацыямі датычна далейшага развіцця эстонска-фінскіх стасункаў. Гэты дакумэнт быў уручаны прэм’ер-міністрам абодвух краінаў у Таліне. Паколькі асноўнай тэмай перамоваў эстонскага і фінскага лідэраў было разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж краінамі, то яны ўстрымадіся ад каментароў да закліку эстонскага амбасадара. У той жа час эстонскі прэм’ер Юхан Пяртс ў сваю чаргу заклікаў эстонцаў не успрымаць саміх сябе ў якасьці “малодшых братоў”.