БРУСЭЛЬ. Баўгарскі прэзыдэнт Георгі Парванаў сёньня шукаў гарантыяў у прадстаўнікоў Эўразьвязу, каб не было затрымкі з чакаемым уваходам краіны ў Эўразьвяз ў 2007 годзе. Баўгарыя падтрымала ЗША ў вайне ў Іраку, і некаторыя краіны Эўразьвязу забвінавацілі яе ў больш блізкіх дачыненьнях з Вашынгтонам, чым з астатняй часткай Эўропы. Георгі Парванаў сустрэўся сёньня з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Рамано Продзі і выказаў занепакоенасьць датычна каментароў некаторых лідэраў краінаў Эўразьвязу аб непадрыхтаванасьці Баўгарыі да ўваходу ў гэтую арганізацыю. Рамано Продзі запэўніў баўгарскага лідэра, што прапанова застаецца ў сіле.