Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Індыя адхіліла прапанову Пакістану


ІСЛЯМАБАД. Індыя адхіліла прапанову Пакістану аб адмове ад ядзернай зброі. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхарі Ваджпаі заявіў, што Пакістан стварыў уласную ядзерную праграму, пагражаючы Індыі, у той час, як Індыя засьцерагаецца агрэсіі ня толькі з боку Пакістану, але і іншых краінаў, якія дакладна, ён не назваў. Пакістан гатовы збавіцца ад сваіх ядзерных арсэналаў, калі Індыя зробіць гэтак жа. Сёньня намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж заявіў, што Злучаныя Штаты ня будуць асуджаць Індыю і Пакістан за іх даўгую канфлікт вакол Кашміру. Выступаючы на прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам краіны ды іншымі пакістанскімі лідэрамі, Армітэдж сказаў, што ён адчувае пачатак дыялёгу паміж нацыямі й выказаў “асьцярожны аптымізм” з гэтай нагоды. Індыя абвінавачвае Пакістан у тым, што той накіроўвае ў індыйскую частку штата Кашмір ўзброеных экстрэмістаў. Пакістан абвяргае гэтыя абвінавачваньні ды гаворыць, што забясьпечвае толькі “маральную падтрымку ваяўнікам свабоды”. Пакістан настойвае на тым, каб Індыя дазволіла разьмесьціць міжнародных назіральнікаў на мяжы, якая падзяляе Кашмір да дзьве часткі.
XS
SM
MD
LG