Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:41 ]  Сэнат ЗША прагаласаваў за прыняццё ў НАТО 7 новых краінаў


ВАШЫНГТОН. Сёньня амэрыканскі Сэнат адзінадушна прагаласаваў за прыняцьцё ў НАТО сямі былых камуністычных дзяржаваў – Латвіі, Літвы, Эстоніі, Славеніі, Славакіі, Румыніі й Баўгарыі. Паводле амэрыканскай Канстытуцы, у падтрымку міжнароднай дамовы павінны выказацца ня менш за дзьве траціны сэнатараў. Зараз пашырэньне НАТО павінны ухваліць парляманты 18 іншых краінаў сябраў НАТО. Калі гэта аадбудзецца, то 7 новых дзяржаваў афіцыйна стануць сябрамі НАТО ў траўні 2004 году. Сенатар Рычард Лугар, старшыня сэнацкай камісіі міжнародных справаў адзначыў, гэта найбольш важны дзень ў гісторыі гэтых краінаў. Віцэ-старшыня камісіі сэнатар Рычырд Бідэн дадаў, што падзея адбываецца ў дзень 58-ых ўгодкаў вызваленьня ад нацыскай тыраніі ў Эўропе, і што ЗША ўхваляюць уваход у НАТО краінаў, якія пацярпелі ад тыраніі й камунізму
XS
SM
MD
LG