БАГДАД. ЗША больш чым ўтрая павялічаць склад групоўкі, якая займаецца ў Іраку пошукамі зброі масавага зьнішчэньня. У складзе групы – амэрыканскія вайскоўцы, супрацоўнікі Федэральнага бюро дасьледваньняў і Цэнтральнага ўпраўленьня выведкі – усяго 600 чалавек.
Сілы кааліцыі ў Іраку сёньня вызвалілі больш за 7 тысячаў затрыманых іракцаў. Як паведамляе амэрыканскае камандваньне, дагэтуль застаюцца затрыманымі каля 2 тысячаў чалавек. Паводле амэрыканскага палкоўніка Джона Дэлла Джаконо, многія з вызваленых – цывільныя жыхары, сярод 2000 затрыманых дагэтуль 500 падазраюць ў вайсковых злачынствах, і сілы кааліцыі не зьбіраюцца вызваляць іх. Міжнародны Чырвоны Крыж мае доступ да зьняволеных.