Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:23 ]  Ад САРС сканалі 500 чалавек у сьвеце

500 чалавек ў сьвеце сканалі ад атыповай пнэўманіі, больш за палова зь іх у Кітаі. Сёньня кітайскія ўлады паведамілі яшчэ пра 5 сьмерцяў ад САРС, у тым ліку пра першую ахвяру хваробы ў Шанхаі – другім буйным горадзе Кітаю. Адмыслоўцы Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя накіраваліся сёньня ў кітайскую правінцыю Хэбэй, дзе эпідэмія працягвае пашырацца. Паводле дадзеных міжнародных экспэртаў, сьмяротнасьць ад атыповай пнэўманіі дасягае 15 адсоткаў. У сьвеце каля 6 с паловай тысячаў чалавек інфікаваныя вірусам САРС. Расея зьбіраецца забараніць усе авіярэйсы ў Кітай, каб прадухіліць распасюджваньне хваробы. Забаронена прадаваць квіткі на ўсе авіярэйсы ў Кітай, уключна з Ганконгам і Тайванем. Расейскі прэм’ер Міхаіл Касьянаў правеў сёньня надзвычайнае паседжаньне, на якім абмяркоўвалася, як прадухіліць распаўсюджваньне САРС ў Расеі. У краіне было больш за 20 выпадкаў захворваньня, аднак ніводзін зь іх ня быў падцьверджаны
XS
SM
MD
LG