РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі шукаюць 19 асобаў, якіх падазраюць у намеры здзейсьніць тэрарыстычны акт. Міністэрства ўнутраных справаў краіны абвесьціла аб вышуке па тэлебачаньні. Паліцыя знайшла таемнік са зброяй, гранатамі і выбуховымі рэчывамі. 17 шукаемых асобаў – грамадзяне Савудаўскай Арабіі, астатнія ўраджэнцы Іраку й Ёмену.