ТАЛІН.Балтыйскі дасьледчы цэнтар абнародваў “рэйтынг глупства” новых міністраў Эстоніі. З пункту гледжаньня цэнтру найбольш абсурдныя ідэі, прапанаваныя эстонкімі міністрамі, наступныя – прыватызацыя апошніх буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, прымусовае накіраваньне студэнтаў на працу ў дзяржаўныя структуры і забарона на паленьне ў грамадзскіх месцах. Першая ідэя належыць міністру фінансаў, дзьве другія – міністру эканомікі й камунікацыяў. “Рэйтынг глупства” прадстаўнены ў аглядзе эстонскага друку за красавік-травень.