Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Сёньня -- дзень незалежнасьці Ізраілю


ЕРУСАЛІМ. Сёньня Ізраільская дзяржава сьвяткуе Дзень Незалежнасьці – 55 угодкі абвяшчэньня ізраільскай дзяржавы. Прэм’ер- міністар краіны й кіраўнік ізраільскага войска сёньня з аптымізмам выказваліся пра тое, як зьмянілася сытуацыя ад таго часу, як пачалася палестынская інтыфада, якая цягнецца 31 месяц. Паводле кіраўніка ізраільскага войска Мошэ Ялона, найгоршы этап канфлікту мінуў. Выступаючы ля мэмарыялу ізраільскім вайскоўчам, забітым у перыяд, пачынаючы ад заснаваньня дзяржавы Ізраіль, Арыэль Шарон заявіў, што зараз існуе шанец спыніць жорскі канфлікт
XS
SM
MD
LG