ЕРУСАЛІМ, Сёньня ў выніку выбуху ля гораду Наблус на Западным Беразе Ярдану быў забіты адзін з актывістаў групоўкі “Хамас” Амін Фадэль. Улады Ізраілю абвінавачвалі яго ў датычнасьці да тэрарыстычных актаў і шукалі цягам дзьвух гадоў. Групоўка “Хамас” абвінавачвае ў сьмерці ізраільская спецслужбы. Ізраільскі бок пакуль ніяк не камэнтуе здарэньне.