ВІЛЬНЯ. Сёньня ў Літве распачаліся міжнародныя вайсковыя манэўры “Кляновы лук –2003”. Вучэньні адбываюцца на тэрыторыі былой савецкай вайсковай часткі ў Рукле. 180 афіцэраў з літоўска-польскага й літоўска-ўкраінскага батальёнаў будуць адпрацоўваць міратворчыя апэрацыі. Ініцыятар і галоўны спонсар манэўраў “Кляновы лук –2003” – Канада. З 1999 году гэткія манэўры праходзілі ў Польшчы, у Літве яны адбываюцца ўпершыню.