Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:26 ]  Новыя ахвяры САРС у Кітаі


ПЭКІН Сёньня ад вірусу атыповай пнэўманіі ў Кітаі сканалі яшчэ пяць чалавек і 159 былі інфікаваныя. Прэм’ер дзяржсавету КНР сёньня заявіў, што кітайскія ўлады ня будуць здольныя ўправіцца з наступствамі САРС, калі вірус атыповай пнэўманіі распаўсюдзіцца ў сельскія раёны. Як паведамляюць кітайскія мэдыі, у сельскіх мэдычных установах няма неабходнага абсталяваньня і дастатковай колькасьці адмыслоўцаў для барацьбы з вірусам САРС. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заўляе, што ад таго, як будзе развівацца эпідэмія ў Ктаі, залежаць маштабы захворваньняч ва ўсім сьвеце. У Ганконгу ад атыповай пнэўманіі памірае кожны пяты захварылы і зваш за палову інфікаваных – сітарэйшыя за 60 гадоў. У Кітаі інфікавана больш за 4 500 чалавек, ад хваробы сканалі 219 чалавек. У сьвеце ад атыповай пнэўманіі памерла больш за 470 чалавек, і 6 700 былі інфікаваныя вірусам САРС ў 30 краінах. У Эўропе паведамляецца пра 33 верагодныя выпадкі захворваньня, аднак не было ніводнай сьмерці ад САРС
XS
SM
MD
LG