БЭРЛІН. Нямецкі ўрад не пагаджаецца даслаць сваіх вайскоўцаў у складзе магчымага польска-дацкага міратворчага кантынгенту ў Ірак. Нямецкі міністар абароны Петэр Штрак сказаў сёньня, што Нямеччына разгледзіць нядаўнюю прапанову Польшчы пра гэтае і абмяркуе яе сёньян ў Капэнгагене з дацкімі калегамі. Аднак прадстаўнік Канцлера Нямеччыны сёньня заявіў, што Бэрлін ня мае ніякіх плянаў наконт гнакіраваньня вайскоўцаў у Ірак. Нямеччын а рэзка выступала супраць вайны ў Іраку, у той час, як Польшча падтрымала вайсковую апэрацыю й даслала сваіх вайскоўцаў для удзелу ў апэрацыі.