Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Махмуд Абас адхіляе умовы, якія выстаўляе Ізраіль


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас адхіліў умовы, якія выставіў Ізраіль для пачатку мірных перамовў. Рознае бачаньне бакамі праблемы вяртаньня палестынскіх уцекачоў можа заблякаваць рэалізацыю мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфліку – “дарожнай мапы”, які распрацавалі ЗША, ААН, Эўразьвяз і Расея. Ізраіль хоча, каб палестынцы перагледзелі патыньне аб вяртаньні уцекачоў. Махмуд Абас сказаў, што не адмовіцца ад патрабаваньня аб вяртаньні ў Ізраіль 4 тысячаў палестынцаў . Сёньня ў Паласе Газа быў забіты аднагадовы хлопчык. Ізраільскі бок тлумачыць, што гэта адбылося падчас перастрэлкі з палестынскімі ваяўнікамі.
XS
SM
MD
LG