Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:07 ]  Намесьнiк дзяржсакратара ЗША наведвае Пакiстан

ІСЬЛЯМАБАД. Намесьнiк дзяржаўнага сакратара ЗША Рычард Армiтаж сёньня прыедзе ў Ісьлямабад для перамоваў з кiраўнiцтвам Пакiстану. Учора Армiтаж заявiў, што пакiстанскi прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф даволi пасьпяхова стрымлiвае мусульманскiх ваяўнiкоў, якiя спрабуюць патрапiць з Пакiстану ў рэгiён Кашмiр, што знаходзiцца пад кантролем Індыi. Пакiстан таксама заяўляе аб сваiх правах на Кашмiр, i гэтае пытаньне выклiкае напружанасьць у двухбаковых адносiнах. Індыя ды Пакiстан ужо вялi дзьве вайны за Кашмiр. За апошнi тыдзень, аднак, кiраўнiцтва дзьвюх краiнаў зрабiла шэраг заяваў аб намерах палепшыць адносiны. Учора Пакiстан абвесьцiў аб аднаўленьнi транспартных сувязяў зь Індыяй.
XS
SM
MD
LG