Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:04 ]  Яшчэ 23 мiльёны эўра -- на дасьледаваньнi САРСу


Мiнiстры аховы здароўя Эўразьвязу пагадзiлiся выдаткаваць яшчэ 23 мiльёны даляраў на дасьледаваньнi i пошук вакцыны супраць вiрусу САРС, якi выклiкае новую форму пнэўманii. Ад новага вiрусу па ўсiм сьвеце памерлi амаль 500 чалавек, а захварэлi каля 7 тысячаў. Пакуль што большасьць выпадкаў хваробы прыпадае на ўсходнюю i паўдзённа-усходнюю Азiю. У Эўропе зарэгiстравана 33 магчымых выпадкi, але нiхто яшчэ не памёр. Генэральная дырэктарка Ўсясьветнай арганiзацыi здароўя Гро Гарлем Брундланд кажа, што эпiдэмiя нетыповай пнэўманii яшчэ не дасягнула свайго пiку ў Кiтаi i Ганконгу. Яна дадала, што колькасьць выпадкаў хваробы ў Канадзе змяншаецца, а Вiетнам здолеў зусiм спынiць хваробу. Паводле Брундланд, дагэтуль няма яснай навуковай карцiны вiрусу, якi выклiкае нетыповую пнэўманiю.
XS
SM
MD
LG