Г’ЮСТАН (АМЭРЫКАНСКІ ШТАТ ТЭХАС). Расьледаваньне катастрофы амэрыканскага касьмiчнага чаўнака “Калюмбiя” высьветлiла верагодную прычыну аварыi. Як паведамiў кiраўнiк расьледаваньня Гаральд Гегман, камiсiя лiчыць, што ў адным з крылаў чаўнаку была пашкоджаная тэрмальная iзаляцыя, i гэта прывяло да перагрэву газаў i выбуху. Аднак, паводле камiсii, гэта толькi “рабочая вэрсiя”. Касьмiчны чаўнок “Калюмбiя” пацярпеў катастрофу 1 лютага, калi заходзiў на пасадку над штатам Флёрыда. Усе сем касманаўтаў загiнулi.