ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША папярэджвае аб магчымасьцi тэрарыстычных актаў супраць амэрыканскiх грамадзянаў i аб’ектаў у Кыргыстане. На тэрыторыi Кыргыстану з 2001 году знаходзiцца амэрыканская ваенная база, якую выкарыстоўвалi для вайны супраць рэжыму Талiбану у Афганiстане.
Паводле Дзярждэпартамэнту, тэракты ў Кыргыстане можа рыхтаваць групоўка Ісьлямскi рух Ўзбэкiстану. Амэрыканскае дыпляматычнае ведамства кажа, што Ісьлямскi рух Ўзбэкiстану зьвязаны з тэрарыстычнай сеткай Аль-Кайда.