Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:24 ]  Агульнанацыянальны страйк у Аўстрыі


ВЕНА.У Аўстрыі сёньня адбываецца агульнанацыянальны страйк – гэта першая акцыя такога памеру з 1950 году. Аўстрыйцы пратэстуюць супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы, якая прывядзе да павелічэньня пэнсійнага ўзросту й паменшэньня памэру пэнсіі. У Вене і другіх аўтрыйскіх гарадох не працуе грамадзскі транспарт, не выходзяць многія газэты, спыніліся буйныя прадпрыемствы. Страйкуюць настаўнікі й лекары. У шпіталях аказваюць толькі тэрміновую мэдычную дапамогу. Нацяыянальная федэрацыя прафсаюзаў заклікала тысячу чатырэста сваіх сябраў на працоўных месцах абмеркаваць пэнсійную рэформу, якая была прадстаўленая мінулым тыднем. Канцлер Аўстрыі Вольфганг Шуссэль заявіў, што такія акцыі ня мусяць адбывацца ў дэмакратычным грамадзстве.
XS
SM
MD
LG