Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:10 ]  Новыя ахвяры САРС у Кітаі


45 ПЭКІН. Сёньня ў Кітаі яшчэ восем чалавек сканалі ад САРС й 138 чалавек былі інфікаваныя вірусам атыповай пнэўманіі. Кітайскі прэм’ер-міністр заявіў, што чыноўнікі ўсіх узроўняў будуць пакараныя, калі ня зробяць усе магчымае дзеля прадухіленьня распаўсюджваньня хваробы. Ганконгскія ўлады паведамляюць яшчэ пра 6 сьмерцяў ад САРС і пра 9 інфікаваных. Генеральны дырэктар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Гро Брундланд заяваіў сёньня пра тое, што САРС стрымліваецца ва Вьетнаме, фактычна спынены ў Канадзе, што да сытуацыі ў Кітаі, то там эпідэмія яшчэ не дасягнула вышэйшай кропкі й таму зарана сьцьвярджаць пра спад хваробы ў сьвеце. Сёньня ў Брусэлі адбываецца экстрэннае паседжаньне міністраў аховы здароўя краінаў Эўразьвязу.Усяго у сьвеце ад САРС сканалі прынамсі 460 чалавек і інфікаваныя больш за 6 500 чалавек
XS
SM
MD
LG