ЕРУСАЛІМ. Узброеныя палестынцы забiлi аднаго iзраiльца i паранiлi двох, абстраляўшы iх каля гораду Рамалаг на заходнiм беразе ракi Ярдан. Абстрэл адбыўся ўсяго празь некалькi гадзiн пасьля сустрэчы ў Рамалагу памiж амэрыканскiм пасланьнiкам Уiльямам Бэрнсам i палестынскiм прэм’ер-мiнiстрам Махмудам Абасам. Яны абмяркоўвалi гэтак званую “дарожную мапу” – плян мiрнага разьвязаньня палестына-iзраiльскага канфлiкту.