ПЭКІН. Прэм’ер-мiнiстар Кiтаю Вэнь Дзябао кажа, што кiтайская сталiца, Пэкiн, дасягнула посьпехаў у змаганьнi зь вiрусам САРС, але становiшча застаецца цяжкiм. Прэм’ер-мiнiстар наведаў адмысловы шпiталь для ахвяраў новага вiрусу, якi больш за 7 тысячаў рабочых збудавалi за восем дзён.
У Пэкiне ад вiрусу САРС, якi выклiкае новую форму пнэўманii, памерлi 103 чалавекi i захварэлi амаль 2 тысячы. Гэта прыкладна палова ахвяраў па ўсiм Кiтаi. Агулам ў сьвеце памерлi больш за 460 чалавек, а захварэлi болей за 6 тысячаў.