ТАШКЕНТ. Ва ўзбецкай сталіцы адбылося чарговае паседжаньне Эўрапейскага банку рэканструкцыі й развіцця. Яго удзельнікі прыйшлі да высновы, што рэформы ў краінах Цэнтральнай Азіі ідуць вельмі марудна. Прадстаўнікі Эўрапейскага банку
рэканструкцыі й разьвіцца крытыкавалі дзяржаўнае рэгуляваньне і адсутнасьць спрыяльнага інвестыцыйнага клімату ў рэгіёне. Узбецкія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі гэтаксама адзначылі са шкадаваньнем, што падчас паседжаньня не закраніліся пытаньні аб парушэньні правў чалавека. Напярэдадні сутсрэчы праваабарончая арганізацыя "Хьюмэн райтс уотч" рэзка скрытыкавала ўзбецкія ўлады.