Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  Часовы пераходны ірацкі ўрад будзе створаны ў сярэдзіне траўня


БАГДАД. Часовы пераходны ўрад у Іраку можда быць створаны ўжо ў сярэдзіне траўня. Пра гэта паведаміў кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Джэй Гарднэр. Ён сказаў, што гэта мусіці быць пачаткам фармаваньня ірацкага ўраду з ірацкім абліччам, якое будзе кантактаваць з кіруемымі ЗША сіламі кааліцыі. Паводле яго, ва ўрад маглі б увайсьці лідэры дзьвух галоўных курдзскіх партый, Ахмад Халабі з Ірацкага нацыянальнага Кангрэсу ды іншыя лідэры шыіцкіх, хрысьціянскіх і сунніцкіх груповак Іраку – усяго да дзевяці чалавек. ньня ў паўночным ірацкім горадзе Масуле абралі часовую раду мясцовай адміністрацыі. 24-х новых сябраў рады прывёў да прысягі перад амэрыканскім генералам Дэвідам Петраўсам галоўны судзьдзя Масула. “Сёньня вы бярэце ўдзел ў нараджэньні дэмакратычнага працэсу ў Іраку”, сказаў амэрыканскі генерал. Масул – другі паводле велічыні горад Ірак, у якім жывуць ў асноўным арабы, гэтаксама шмат курдаў, туркмэнаў і асірыйцаў. Сёньня ў Багдадзе пасьля 12-гадовага перапынку распачала працу дыпляматычныя місія Вялікай Брытаніі. Дзяржсакратар ЗША Дональд Рамсфэлд заявіў пра тое, што асобы, затрыманыя амэрыканскімі войскамі, дапамогуць Злучаным Штатам знайсьці ў краіне зброю масавага зьнішчэньня хімічнай, біялягічнай і атамнай зброі
XS
SM
MD
LG