ГАНКОНГ. Кітайскія фэрмеры й селяне пратэстуюць супраць узьвядзеньня каранцінных лягераў ў сельскай мясцовасьці. Як паведамляюць кітайскія мэдыі, ва ўсходняй правінцыі ЧЖЭЦДЗЯН каля ста фэрмэрыў зьбілі прадстаўнікоў мясцовых уладаў, якія мелі намер пабыдаваць каранцінныя лягер, каб спыніць распаўсюд атыповай пнэўманіі САРС. Мясцовыя жыхары разбурылі каранцінныя лягеры прынамсі ў дзьвух местах Кітаю .У кітайскай сталіцы ўлады ўзялі пад ахову 80 вадасховішчаў, каб пазьбегнуць распаўсюджваньня хваробы праз вадаправод. Вядома, што ад САРС ў Кітаі сканалі каля 200 чалавек, больш за 4000 чалавек інфікаваныя. Эпідэмія зараз пачала пашырыцца з Пэкіну ў сельскія раёны.