Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:39 ]  Канферэнцыя ў Вашынгтоне пра партнэрства НАТО і Украіны


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў амэрыканскай сталіцы распачалася канфэрэнцыя, прысьвечаная пашырэньню сувязей Украіны з НАТО. У ей бяруць удзел міністры абароны краінаў-сябраў НАТО, генеральны сакратар альянсу Джордж Робертсан і украінская дэлегацыя на чале з сакратаром нацыянальнай бясьпекі й абароны Яўгенам Марчуком. Канфэрэнцыя адбываецца па-за зачыненымі дзьвярыма, аднак паводле яе вынікаў Робертсан і Марчук плянуюць наладзіць прэсавую канферэнцыю. 44 адсоткі грамадзянаў Украіны лічаць НАТО агрэсыўным вайсковым блёкам. Пра гэтае сьведчаць вынікі апытаньня, якое правяла сацыялягічная служба Украінскага цэнтру эканамічных і палітычных дасьледваньняў імя Аляксандра Разумкова. У той жа час больш за 18 адсоткаў рэспандэнтаў лічаць НАТО абарончым саюзам, а больш за 12 адсоткаў – міратворчай арганізацыяй. Паводле экспэртаў цэнтру імя Разумкова, большасьць апытаных ацэньвалі паўночнаатлянтычны альянс з большага пад уздзеяньнем эмацыйных антываенных настрояў падчас вайны ў Іраку.
XS
SM
MD
LG