РАМАЛАГ (ЗАХОДНІ БЕРАГ РАКІ ЯРДАН). Амэрыканскi пасланьнiк Уiльям Бэрнс сёньня сустрэнецца ў горадзе Рамалаг з палестынскiм прэм’ер-мiнiстрам Махмудам Абасам. Яны маюць абмеркаваць гэтак званую “дарожную мапу” – плян мiрнага разьвязаньня палестына-iзраiльскага канфлiкту.
Учора Бэрнс сустрэўся ў Ерусалiме зь мiнiстрам замежных справаў Ізраiлю Сiльванам Шаломам i прэм’ер-мiнiстрам Арыелем Шаронам.
Бэрнс заклiкаў Ізраiль паслабiць ваенны цiск на палестынцаў, каб заахвоцiць палестынскiя улады утаймаваць свае узброеныя групоўкi. Ізраiльскi ўрад у сваёй заяве зазначыў, што зьменаў у ваенных апэрацыях не адбудзецца, пакуль палестынцы першымi не пачнуць барацьбу з тэрарызмам.
Палестынскi прэм’ер-мiнiстар Махмуд Абас кажа, што хацеў бы сустрэцца з iзраiльскiм прэм’ерам Арыелем Шаронам. Шарон паведамiў, што вiтаў бы такую сустрэчу. Паводле iзраiльскiх урадавых крынiцаў, сустрэча верагодна адбудзецца пасьля вiзыту дзяржаўнага сакратара Колiна Паўэла на гэтым тыднi.
“Дарожная мапа” – плян мiрнага разьвязаньня палестына-iзраiльскага канфлiкту – заклiкае да спыненьня гвалту з абодвух бакоў i прадугледжвае замарожваньне габрэйскiх паселiшчаў на Заходнiм беразе ракi Ярдан i ў Сэктары Газа, а таксама стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году.
Ізральскае грамадзкае радыё паведамiла, што парлямэнт Ізраiлю сёньня абмяркуе гэты плян.