Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:57 ]  Кiраўнiкi касьмiчных агенцыяў Расеi i ЗША сустрэнуцца ў Маскве


МАСКВА. Кiраўнiкi касьмiчных агенцыяў Расеi i Злучаных Штатаў маюць сустрэцца сёньня ў Маскве, каб абмеркаваць будучыню мiжнароднай касьмiчнай станцыi. Юры Копцеў i Шон О’Кiф паведамiлi ўчора, што ў асноўным будуць абмяркоўвацца фiнансавыя пытаньнi. Сустрэча адбываецца празь дзень па вяртаньнi на Зямлю двух амэрыканскiх i аднаго расейскага касманаўта. Вядзецца расьледаваньне прычынаў, зь якiх касьмiчны чаўнок “Саюз” прызямлiўся ў Казахстане, за 400 кiлямэтраў ад заплянаванага месца пасадкi. Ратавальная каманда шукала чаўнок некалькi гадзiнаў, бо зьнiкла радыёсувязь. Расейскiя касьмiчныя ўлады кажуць, што “Саюз” быў вымушаны рабiць некантраляваную пасадку, бо не спрацавалi аўтаматычныя i ручныя сыстэмы кiраваньня. Вяртаньне цяперашняй каманды на Зямлю затрымлiвалася, бо амэрыканская касьмiчная агенцыя НАСА спынiла палёты пасьля катастрофы чаўнака “Калюмбiя” у лютым.
XS
SM
MD
LG