77* ВАРШАВА. Ірак можа быць падзелены на чатыры ваенных сэктары, а не на тры, як паведамлялася раней. Пра гэта заявіў па нацыянальнаму тэлебачаньню міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскі. Ён сказаў, што Польшча можа ўзначаліць ваенную адміністрацыю ў паўночным, альбо паўдзённым сэктары. Шмайдзінскі, які вярнуўся ў Варшаву з Вашынгтону, адзначыў, што канчатковая канфігурацыя сэктараў яшчэ ня вызначаная. Паводле папярэдніх плянаў, кантроль сэктараў у Іраку будзе дадзены Злучаным Штатам, Вялікай Брытаніі і Польшчы. Францыя, Нямеччына й Расея да гэтага пляну прыцягнутыя ня будуць, а ААН будзе адыгрываць вылучна кансультатыўную ролю.