Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  Адзін мільён вернікаў сабраўся на цэнтральным пляцы Мадрыду


МАДРЫД. Адзін мільён вернікаў сабраўся сёньня на цэнтральным пляцы Мадрыду, дзе папа Ян Павал Другі ў атачэньні некалькіх сотняў сьвятароў кананізаваў пяцёх гішпанскіх служак культу. Сярод новых сьвятых – тры манашкі і два сьвятары. Папа, які выступаў па-гішпанску заклікаў вернікаў падтрымліваць хрысьціянскія каштоўнасьці. Ён ізноў выступіў супраць вайны ў Іраку. Сёньня ж, Ян Павал Другі, пасьля сустрэчы з каралеўскай сям’ёй, закончыў свой пяты візыт у Гішпанію.
XS
SM
MD
LG