Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:21 ]  Адзін з астранаўтаў амэрыканска-расейскага экіпажу адчувае сябе кепска


АСТАНА. Касьмічная каманда у складзе двух астранаўтаў Злучаных Штатаў і аднаго расейскага касманаўта вярнулася на Зямлю, не даляцеўшы больш як 400 кілямэтраў да месца заплянаванай пасадкі. Паведамляецца, што касманаўт Нікалай Бударын і астранаўт Кэнэта Баўэрсокс адчуваюць сябе добра ў той час як астранаўт Дональд Пэттыт выглядае хворым і з цяжкасьцю перасоўваецца самастойна. Касьмічная каманда прабыла ў космасе на два месяцы больш заплянаванага тэрміну ў выніку таго, штоо пасьля катастрофы касьмічнага карабля Злучаных Штатаў “Калюмбія” палёты шатлаў былі прыпыненыя. Цяпер на Міжнароднай касьмічнай станцыі знаходзіцца новы экіпаж у складзе астранаўта Эдварда Лу і касманаўта Юрыя Маленчанкі.
XS
SM
MD
LG