ВАРШАВА. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі пацьвердзіў, што ягоная краіна ўзначаліць міжнародныя сілы падтрыманьня міру і стабільнасьці ў аднэй з трох зонаў, на якія плянуецца падзяліць ірацкую тэрыторыю. Паводле Квасьнеўскага, Польшча будзе адказваць за сытуацыю на поўначы Йраку. Дзьве іншыя зоны будуць кантраляваць адпаведна ЗША й Вялікая Брытанія. Паводле пляну, прапанаванага Злучанымі Штатамі, міжнародныя сілы могуць разьмясьціцца ў Іраку ужо на прыканцы травеня. Вайсковыя кантынгэнты зьбіраюцца накіраваць Баўгарыя, Данія, Гішпанія, Італія, Нідэрлянды й Украіна.