Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:06 ]  ЗША не патрабуюць ваенных дзеяньняў супраць Кубы


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты не патрабуюць ваенных дзеяньняў супраць Кубы, як гэта было ў выпадку з Іракам – заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл. На ягоную думку, камуністычны рэжым на Кубе загіне сам па сабе. У часе інтэрвію тэлеканалу Сі-Эн-Эн Паўэл сказаў, што Куба ізаляваная і ўяўляе сабой гістарычны анахранізам, які выправіць час. Вашынгтон, як і раней лічыць Кубу адной з краінаў-дапаможніцаў міжнароднаму тэрарызму. Побач з Іранам, Сірыяй, Суданам, Лівіяй і Паўночнай Карэяй.
XS
SM
MD
LG