МАДРЫД. Сёньня ў цэнтры Мадрыду, у часе імшы пад адкрытым небам, папа Ян Павал Другі кананізаваў пяцёх гішпанскіх сьвятароў, якія жылі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод новых сьвятых – тры манашкі і два сьвятары, аднаго зь якіх у часе грамадзянскай вайны ў Гішпаніі напрыканцы 30-ых гадоў пакаралі сьмерцяй рэспубліканцы. У багаслужбе ўзялі ўдзел сотні тысячаў вернікаў, сярод якіх людзі, якія цьвердзяць, што малітвы да кананізаваных прынесьлі ім цудадзейнае выздараўленьне. Паводле звычаяў рыма-каталіцкай царквы, доказы цудаў патрэбныя для кананізацыі.