Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Адстаўка лідара ізраільскай Партыі працы


ЕРУСАЛІМ. Лідар ізраільскай Партыі працы Амрам Міцна падаў ув адстаўку. Мяркуецца, што асноўная прычына адстаўкі – унутрыпартыйная барацьба. Пад кіраўніцтвам Міцны партыя няўдала выступіла на студзеньскіх парляманцкіх выбарах і прайграла праваму блёку “Лікуд” пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Арыэля Шарона. Пасьля завявы пра адстаўку Міцна сказаў пра патрэбу адмовіцца ад будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях і падкрэсьліў, што менавіта прапанаваная Партыяй працы палітыка: “зямля ў абмен на мір” – дазволіць урэшце разьвязаць ізраільска-палестынскі канфлікт.
XS
SM
MD
LG