Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:45 ]  Войска ЗША знойдзе ў Іраку запасы зброі масавага зьнішчэньня


КРАЎФАРД (Тэхас. ЗША). Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш упэўнены, што войска ЗША знойдзе ў Іраку запасы зброі масавага зьнішчэньня, але гэта толькі пытаньне часу. Буш сказаў, што былое кіраўніцтва Йраку мела гады на тое, каб схаваць гэтую зброю і таму, пакуль нічога ня знойдзена з таго, чым Ірак пагражаў ЗША. Тым часам сёньня ў Багдадзе прадстаўнікі ЗША стварылі новае кіраўніцтва нафтавай прамысловасьці Йраку, якое будзе працаваць да сфармаваньня новага ўраду краіны. Начале міністэрства пастаўлены Тамір Гадгбан, які перад вайной кіраваў міністэрствам плянаваньня.
XS
SM
MD
LG