Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:30 ]  Ад прэзыдэнта Ўзбэкістану чакалі выступу супраць катаваньняў


ТАШКЕНТ. У сталіцы Ўзбэкістану пачаўся гадавы сход Эўрапэйскага банку разьвіцьця й рэканструкцыі. Узбэкістан – першая краіна Азіі, у якой праходзіць такое мерапрыемства. Перад ягоным пачаткам актывісты праваабарончых арганізацыяў правялі акцыю пратэсту, у часе якой запатрабавалі ад узбэцкіх уладаў спыніць ужываньне катаваньняў і вызваліць палітычных зьняволеных. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Х’юмэн райтс ўтч” у звароце да ўдзельнікаў нарады ў Ташкеньце моцна скрытыкавала ўлады Ўзбэкістану за масавыя парушэньні правоў чалавека й дэмакратычных нормаў. Чакалася, што сёньня, у часе сходу, прэзыдэнт Узбэкістану Іслям Карымаў публічна зганіць катаваньні, аднак, заместа гэтага ён пастараўся пералічыць дасягненьні краіны ў эканамічных рэформах і дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG