КАБУЛ. У Афганістане адзін чалавек загінуў і двое параненыя ў выніку абстрэлу аўтамабілю, які належыць Афганскаму агэнству разьвіцьця, што займаецца разьмінаваньнем тэрыторыяў. Паводле прадстаўніка ААН, па машыне стралялі на трасе Кабул-Кандагар у правінцыі Вардак. Загінуў кіроўца. ААН заяўляе, што папярэджвала супрацоўнікаў міжнародных і афганскіх гуманітарных арганізацыяў пра небясьпеку паездак у гэты раён, дзе актывізаваліся аддзелы талібаў.