АСТАНА. Касьмічная каманда у складзе двух астранаўтаў Злучаных Штатаў і аднаго расейскага касманаўта вярнулася на Зямлю, не даляцеўшы больш як 400 кілямэтраў да месца заплянаванай пасадкі. Паведамляецца, што самаадчуваньне касманаўта Нікалая Бударына й астранаўтаў Кэнэта Баўэрсокса ды Дональда Пэціта – нармалёвае. Яны прабылі на борце Міжнароднай касьмічнай станцыі на два месяцы больш заплянаванага тэрміну ў выніку таго, штоо пасьля катастрофы касьмічнага карабля Злучаных Штатаў “Калюмбія№ палёты шатлаў былі прыпыненыя. Цяпер на Міжнароднай касьмічнай станцыі знаходзіцца новы экіпаж у складзе астранаўта Эдварда Лу і касманаўта Юрыя Маленчанкі.