ТАШКЕНТ. У сталіцы Ўзбэкістану пачаўся гадавы сход Эўрапэйскага банку разьвіцьця й рэканструкцыі. Узбэкістан – першая краіна Азіі, у якой праходзіць такое мерапрыемства. Перад ягоным пачаткам актывісты праваабарончых арганізацыяў правялі акцыю пратэсту, у часе якой пеатрабавалі ад узбэцкіх уладаў спыніць ужываньне катаваньняў і вызваліць палітычных зьняволеных. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Х’юмэн райтс ўтч у звароце да ўдзельнікаў нарады ў Ташкеньце моцна скрытыкавала ўлады Ўзбэкістану за масавыя парушэньні правоў чалавека й дэмакратычных нормаў.