БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў праходзіць мэдычны агляд у вайсковым шпіталі “Гюльхан” ў сталіцы Турэччыны – Анкары. Прэсавая служба азэрбайджанскага прэзыдэнта не паведамляе прычынаў агляду. Паводле заходніх інфармацыйных агэнстваў у 79-гадовага Аліева загайстрыліся праблемы з сэрцам. У 1999 годзе Аліеў лекаваўся ў гэтай самай турэцкай лякарні, а годам пазьней перанёс апэрацыю на сэрцы ў ЗША. У красавіку прэзыдэнт Азэрбайджану, які зьбіраецца балятавацца на трэйці тэрмін, у часе публічных выступаў двойчы губляў прытомнасьць.