САН-ПАЎЛУ (Бразілія). Прэзыдэнт Бразіліі Люіс Інасыя Лула да Сільва прапаноўвае распачаць барацьбу супраць голаду. Лула заявіў, што выступіць з гэткай ініцыятывай 1 чэрвеня ў Францыі, дзе пройдзе сустрэча сямёх найбольш эканамічна разьвітых краінаў сьвету, на якую ён запрошаны. На думку назіральнікаў, прапанова Лулы будзе нагадваць праграму барацьбы супраць голаду, якая пачала рэалізоўвацца ў Бразіліі ад пачатку году сёлета, калі новы прэзыдэнт прыйшоў да ўлады. Эканамісты крытыкуюць праграму за складанасьць у рэалізацыі. Лула да Сільва – першы ў гісторыі Бразіліі прэзыдэнт з нізоў грамадзтва. У перадвыбарнай праграме ён рабіў стаўку на разьвязаньне сацыяльных праблемаў.