Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  Паўэл заклiкае блiзкаўсходнiя краiны падтрымаць мiрны плян


БЭЙРУТ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл сёньня правёў перамовы з лідэрамі Сырыі і Лібану. На прэсавай канфэрэнцыі ў лібанскай сталіцы, Бэйруце, Паўэл заклiкаў краіны Блізкага ўсходу падтрымаць гэтак званую “дарожную мапу” -- плян мірнага разьвязаньня палестына-ізраільскага канфлікту. Гэты плян быў распрацаваны ЗША, ААН, Эўразьвязам і Расеяй. “Мы павінныя ўбачыць заканчэньне тэрору й гвалу” — сказаў Колін Паўэл. Напярэдадні амэрыканскi дзяржсакратар меў сустрэчу ў Дамаску з сірыйскім прэзыдэнтам Башарам Аль-Асадам. Паўэл паведамiў, што Сырыя з разуменьнем успрыняла патрабаваньне ЗША закрыць офiсы, якiя маюць ў Дамаску антыізраільскія ваяўнiчыя групоўкi, у тым лiку “Хезбалаг”. Паводле Паўэла, Злучаныя Штаты гатовыя супрацоўнiчаць з Сырыяй у новай сытуацыi, якая склалася пасьля зьмены рэжыму ў Іраку. У Бэйруце Паўэл заклiкаў урад Лiбану разьмесьцiць сваё войска ўздоўж мяжы зь Ізраiлем, каб спынiць там прыстунасьць узброеных ваяўнiкоў групоўкi “Хезбалаг”. Дагэтуль лiбанскiя ўлады адмаўлялiся разьмяшчаць свае войскi пакуль Ізраiль працягвае акупацыю тэрыторыяў на поўднi Лiбану.
XS
SM
MD
LG