КАСТЭЛАРЫЗА (ГРЭЦЫЯ). Францыя і Нямеччынына, якія найбольш рэзка крытыкавалі Злучаныя Штаты ў пытаньньнi ірацкай вайны, сёньня без энтузіязму ўхвалiлi амэрыканскi плян стабілізацыі Іраку. Згодна з прапановай ЗША, Ірак будзе падзелены на тры сэктары. Паведамляецца, што за кожны зь іх будуць несьці адказнасьці адпаведна Злучаныя Штаты, Вялікая Брытанія й Польшча.
ЗША кажуць, што дадатковыя ваенныя сiлы вылучаць Данiя, Нiдэрлянды, Італiя, Гiшпанiя, Украiна i Баўгарыя.
Амэрыканскi плян засьпеў зьнянацку мiнiстраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, якiя сустрэлiся на грэцкай высьпе Кастэларыза.
Брытанскі міністр замежых справаў Джэк Стро, размаўляючы са сваімі нямецкім i французскім калегамі па-за фарматам сустрэчы, сказаў, што Арганізацыя аб’яднаных нацыяў будзе адыгрываць важную ролю ў гуманітарнай місіі, але ня будзе ўдзельнічаць у стабілізацыйным пляне.
Польскі міністр замежных справаў Уладзімеж Цімашэвіч, заявіў сёньня, што першыя падразьдзяленьнi міратворчых сiлаў маюць прыбыць у Ірак да канца гэтага месца.