ДУШАНБЭ.Таджыкістан атрымае ад Усясьветнага банку 900 мільёнаў даляраў на барацьбу з беднасьцю цягам трох гадоў. Як паведаміў Дырэктар сярэдняазіацкага дэпартамэнту Усясьветнага банку Деніз де Трай, 19 краінаў-донараў і інтэрнацыянальныя арганізацыі прынялі гэтае рашэньне падчас сёньняшній сутсрэчы ў Душанбэ. 200 мільёнаў даляраў будуць перададзеныя праз гуманітарную дапамогу, астатняе ў выглядзе грантаў. Грошы пойдуць на ўдасканаленьне сыстыэмы адукацыі, аховы здароўя й на разьвіццё прыватнага сэктару