Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Сэрбскі віцэ-прэм'ер хоча падаць у суд на Гаагскі трыбунал


БЕЛГРАД. Сэрбскі віцэ-прэм’ер Міодраг Ісакаў мае намер падаць ў суд на Гаагскі трыбунал. Ісакаў лічыць, што яго абмовіў сьведка, які выступаў на працэсе супраць Слабадана Мілошавіча, пра гэта паведамляе сэрбскае інфармацыйнае агенства БЕТА. Гаворачы пра ролю югаслаўскага прэзыдэнта падчас Балканскіх войнаў 1990 году, сьведка заявіў, што Ісакаў супрацоўнічаў з органамі дзяржбясьпекі, зьяўляючыся на той час апызыцыйным палітыкам. Сьведка даваў паказаньні на ўмовах ананімнасьці
XS
SM
MD
LG