Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:12 ]  Папа Рымскі Ян Павал Другі з візытам у Гішпаніі


МАДРЫД. Папа Рымскі Ян Павал Другі знаходзіцца ў Мадрыдзе з двухдзённым візытам. Па прыездзе ў гішпанскую сталіцу ён заявіў, што жадае, каб сьвет атрымаў асалоду ад міру праз “правасудзе, праўду, любоў і салідарнасьць”. Пантыфік зьвярнуўся да моладзі на тэрыторыі вайнна-паветранай базы пад Мадрыдам. Папа Рымскі сустрэнецца з гішпанскімі палітычнымі лідэрамі і каралём Гішпаніі Хуанам Карласам. Гэта першы замежны візыт Папы Рымскага пасьля вайны ў Іраку, супраць якой ён выступаў. 18 траўня Яну Паўлу Другому споўніцца 82 гады. Пантыфік пакутвае на хваробу Паркінсону і артрыт, але выглядае, што ён адчувае сябк неблага. Заўтра пантыфік возьме ўдзел ў цырымоніі кананізацыі сьвятара, забітага падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі й пяці сябраў рэлігійнага ордэну.
XS
SM
MD
LG